Loading

У Варшаве з’явіўся новы кавер-гурт «Chmielna». Пра свежы бэнд і не толькі вядучая праекту «Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай» паразмаўляла з удзельнікам калектыву, вакалістам і басістам Алесем-Францішкам Мышкевічам.

«Мы стварылі наш гурт, каб беларусы і ўкраінцы, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, маглі пачуць у жывым выкананні ўлюблёныя песні тых жа самых гуртоў Крамбабуля, Океан Ельзи, N.R.M., Воплі Відоплясова. Каб людзі маглі прыйсці ў сваё асяроддзе, пабыць побач са сваімі людзьмі і паслухаць тыя песні, якія яны маглі пачуць на Радзіме».

 

Comments are closed.