Loading

З 24 па 26 лістапада ў Варшаве пройдзе фестываль беларускага кіно BULBAMOVIE. Цягам трох дзён ў кінатэатры Iluzjon будуць паказваць дакументальныя прэм’еры і  стужкі конкурснай праграмы, а бонусам пройдуць музычныя імпрэзы і кінадыскусіі.

  • Ці атрымаецца сёлета захаваць той пераканаўчы ўзровень, на якім фестываль праходзіў папярэднія 2 гады? 
  • Ці будзе ў BULBAMOVIE фільм-хэдлайнер? 
  • Што пакажуць на конкурсе беларускага кіно? 
  • І ўвогуле, чаму варта наведаць гэтую кінападзею?

На гэтыя і іншыя пытанні ў нашым эфіры адказаў дырэктар форуму Януш Гаўрылюк.

Comments are closed.