Loading

У сераду, 22 лістапада, у варшаўскай Акадэміі мастацтваў на факультэце жывапісу адкрылася першая персанальная выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm».

На экспазіцыі можна ўбачыць партрэты знакамітых беларусаў і беларусак, гарадскія пейзажы Гародні і іншых гарадоў, а таксама малюнкі з канцэртаў і івэнтаў. Адным словам – усё, што цікавіла, турбавала і натхняла аўтара апошнімі гадамі.

Работы беларускага мастака можна будзе ўбачыць да 15 снежня.

Comments are closed.