Loading

Беларускі гурт «Дрымон» даў свой першы за 3 гады выступ. Імпрэза адбылася ў варшаўскім клубе Scena Chmielna. Пра ўз’яднанне калектыву, эмігранцкае жыццё ў Вільні і не толькі вядучая праекту «Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай» пагутарыла з вакалістам «Дрымон» Іллёй Маліноўскім.

— Я лайдак па жыцці. Я з задавальненнем буду стаяць убаку і назіраць за тым, як іншыя выконваюць мае песні.

— Вялізная Варшава і вялікая Вільня. Я па Вільні гуляю – сустракаю каго хочаш: журналістаў, палітыкаў, спартоўцаў і так далей. Але музыкаў – не. А па Варшаве я толькі за адзін вечар суботы сустрэў некалькі знаёмых мне музыкаў.

— Памеры Вільні можна ўявіць. Пятніца, субота, надзеля – можна выбіраць паміж 5-6 джазавымі мерапрыемствамі, куды схадзіць. І гэтыя ўсе джазавыя мерапрыемствы будць цалкам раскупленымі. То бок тут музыку любяць, шануюць, асабліва якасную, асабліва калі гэта робяць прафесіяналы.

— Не маю пераканання, што я выдыхаю. Я магу сказаць толькі адно. Што калі б ўва мне не было такога аптымістычнага стаўлення да рэачаіснасці, то, напэўна, я б даўно ўжо садзьмуўся і не працаваў бы ўвогуле. Ляжаў бы проста ў дыпрэсіі якой-небудзь і ўсё. А так я абсалютна на ўсё, што адбываецца ў свеце, у Беларусі, спрабую знайсці станоўчыя для сябе моманты. І кожны год я кажу, што ў наступным годзе прыеду дамоў. І вось гэтым і жыву ўласна.

Comments are closed.