Author

redakcja

Browsing

Каардынацыйную Раду плануюць рэарганізаваць. Склад арганізацыі будзе пашырацца, у яе ўвойдуць прадстаўнікі шырокага кола дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі, паведамляецца на сайце КР.

У Беларусь прыбудуць каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў у рамках разгортвання сумеснай групоўкі войскаў, паведаміў у Twitter начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Валерый Равенка. 

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па абароне і нацбяспецы ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Васілю Галаванаву пракаментаваў словы  старшыні камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Аляксандра Мярэжкі, што Украіна не прызнае Кабінет і Святлану Ціханоўскую. 

На вайсковым палігоне ў Белгарадскай вобласці 15 кастрычніка адбылося масавае забойства. Мінабароны РФ сцвярджае, што загінулі 15 чалавек і 11 атрымалі раненні.

У 2023 годзе Еўрапейскія гульні пройдуць без беларускіх і расійскіх спартоўцаў. Пра гэта выданню Dziennik Polski заявіў прэзідэнт аб’яднання Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Спірас Капралас падчас візіту ў Кракаў. 

Першыя эшалоны з расійскімі ваеннымі, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў, прыбылі ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны. 

Прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа заклікаў разглядаць Беларусь як паўнавартаснага саюзніка Расіі ў ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны. Такая заява  была агучана падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.