Author

redakcja

Browsing

Ваеннаслужачыя Расійскай Федэрацыі «літаральна ў бліжэйшыя дні» прыбудуць у Беларусь у рамках стварэння сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Пра гэта  паведаміў  намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар. 

11 кастрычніка 2022 года ва ўзросце 21 года ад атрыманых ран памёр беларускі студэнт евангельскага багаслоўя Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі Міхаіл Шавельскі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Евангелічна-Аўгсбургскай царквы ў Польшчы.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі. Пра гэта ён паведаміў журналістам у кулуарах саміту СНД у Астане.

«У сувязі з абвастрэннем уведзены рэжым такой павышанай тэрарыстычнай небяспекі. Таму мы пачалі працэдуры з разгортваннем саюзнай  групоўкі войскаў, аснову якой складае армія Беларусі, якая дапаўняецца ўжо часткамі Расійскай Федэрацыі»,  – адзначыў Лукашэнка.

“На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь контртэрарыстычная аперацыя не праводзілася і цяпер не праводзіцца. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнеце, мае недакладны характар”, – пішуць праўладныя СМІ са спасылкай на КДБ.

Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі дзейнічае ў Беларусі, узброеныя сілы і спецслужбы краіны «гатовы даць адпор на правакацыі з боку сумежных дзяржаў», заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у інтэрв’ю  газеце «Известия» . Афіцыйна пра гэта раней не паведамлялася.   

Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя паперы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сіл цалкам бескаштоўна. У чацвер там  ужо адбылося першае мерапрыемства – сустрэча з дыяспарай.

Былы амбасадар Польшчы ва Украіне Ян Пекла ў эфіры радыё Wnet пракаментаваў магчымы ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду разгледзець пытанне аб адмене бязвізавага рэжыму з Беларуссю. Колькасць подпісаў пад адпаведнай петыцыяй ужо перавысіла 25 тысяч.

Ураду Украіны прапанавана разгледзець узнятыя грамадзянамі  пытанні,  а таксама працягнуць рэалізацыю мер па абароне нацыянальных інтарэсаў.  Зяленскі ў адказе на петыцыю  паведаміў, што зараз на ўкраінска-беларускай мяжы закрыты амаль усе пункты пропуску. Толькі ў Валынскай вобласці адзін пункт працуе ў абмежаваным рэжыме: праз яго ўкраінцы могуць вярнуцца з Беларусі.

Прэзідэнт Украіны пераконвае грамадзян, што сочыць за мерамі, накіраванымі на ўзмацненне кантролю за перасячэннем беларускімі грамадзянамі мяжы з Украінай.

Украіна закрыла мяжу для беларусаў і іншых замежных грамадзян  26 лютага.

Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносін Кабінета з уладамі Украіны, паведамілі ў Аб’яднаным Кабінеце. 

Плануецца, што  Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.

Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэт.

Эстонія 12 кастрычніка выклікала прадстаўніка Беларусі, каб выказаць рэзкае асуджэнне той дапамозе, якую Беларусь аказвае  Расіі ў вайне супраць Украіны, перадае выданне Postimees. Кіраўнік МЗС Эстоніі заявіў, што краіна будзе падтрымліваць беларускую апазіцыю і што Святлану Ціханоўскую ў бліжэйшы час  прымуць у Таліне.

У адказ на рашэнне Беларусі аб скарачэнні колькасці супрацоўнікаў амбасады  Эстоніі ў Мінску, Эстонія ўстанаўлівае ліміт супрацоўнікаў беларускага прадстаўніцтва ў Таліне: там могуць працягваць працаваць адзін беларускі дыпламат і адзін адміністрацыйна-тэхнічны супрацоўнік.

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу  падкрэсліў, што Эстонія будзе няўхільна падтрымліваць дэмакратычныя намаганні беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, каб парушэнні правоў чалавека і міжнароднага права ў краіне не засталіся незаўважанымі. Каб голас дэмакратычнай Беларусі быў пачуты на міжнароднай арэне, Эстонія арганізавала з лідэрам беларускай апазіцыі ў Генасамблеі ААН некалькі дыскусій, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін, аналітычных цэнтраў і кампаній.

 Эстонія хоча ўзмацніць супрацу з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, асноўны цэнтр якой засяроджаны ў Вільні. “Мы плануем накіраваць у Вільню дыпламата з асаблівымі паўнамоцтвамі, які засяродзіцца на кантактах  з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а ў хуткім часе мы прымем у Таліне лідэра беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую”, – дадаў кіраўнік МЗС Эстоніі.