107 total views
Былы амбасадар Польшчы ва Украіне Ян Пекла ў эфіры радыё Wnet пракаментаваў магчымы ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.
На думку дыпламата, Пуцін ужо доўгі час цісне на Лукашэнку, каб той накіраваў сваіх салдат ва Украіну, бо Пуцін церпіць паражэнне і новыя салдаты яму патрэбны. Зараз з’явіўся такі кансэнсус з Лукашэнкам, які рукамі і нагамі адбіваецца ад адпраўкі сваёй арміі ва Украіну, гэта стварэнне супольных расійска-беларускіх сіл. І тут ёсць апасенне, што кіраваць гэтымі сіламі будуць расійскія генералы і што сумеснае войска можа быць выслана на фронт.
«Беларускія салдаты не маюць вайсковага вопыту, слаба ўзброены і нематываваныя. Гэта можа скончыцца катастрофай як для беларусаў, так і для расіян, якія паспрабуюць уцягнуць Беларусь у вайну» .
Ян Пекла ўзгадаў зварот Святланы Ціханоўскай да беларускіх ваенных, каб тыя не далі сябе ўцягнуць у вайну, і зварот Ціханоўскай да Зяленскага аб усталяванні дыпламатычных адносін з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Польскі дыпламат назваў апошнюю прапанову вельмі цікавай.
Comments are closed.