161 total views
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносін Кабінета з уладамі Украіны, паведамілі ў Аб’яднаным Кабінеце.
Плануецца, што Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.
Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэт.
Comments are closed.