90 total views
“На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь контртэрарыстычная аперацыя не праводзілася і цяпер не праводзіцца. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнеце, мае недакладны характар”, – пішуць праўладныя СМІ са спасылкай на КДБ.
У Камітэце адзначылі, што “цяпер праводзяцца планавыя навучальныя мерапрыемствы ў мэтах падтрымання высокага ўзроўню гатоўнасці суб’ектаў барацьбы з тэрарызмам да выканання задач па прызначэнні. Прыкладам таму з’яўляюцца тактыка-спецыяльныя вучэнні МУС, якія завяршыліся 12 кастрычніка ў Ельску Гомельскай вобласці і якія праходзілі ў цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі сілавога блоку і органаў мясцовай улады”, – дапоўнілі ў КДБ.
Інфармацыя аб правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі ў Беларусі з’явілася пасля адпаведнай заявы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў інтэрв’ю выданню “Известия”. Пасля міністр заявіў, што фразу выхапілі з кантэкста і вакол яе за ноч раскруцілі канспіралагічныя тэорыі. «Не трэба ўзнімаць ніякай панікі, ёсць даручэнне правесці мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару. Менавіта пра гэта і ідзе размова. Менавіта пра гэта на тыдні неаднаразова гаварыў і старшыня КДБ, і іншыя нашы службовыя асобы», – сказаў Уладзімір Макей.
Comments are closed.