Loading

11 кастрычніка 2022 года ва ўзросце 21 года ад атрыманых ран памёр беларускі студэнт евангельскага багаслоўя Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі Міхаіл Шавельскі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Евангелічна-Аўгсбургскай царквы ў Польшчы.

Да прыезду ў Польшчу ён вывучаў псіхалогію ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце.  Быў адлічаны па палітычных матывах і яму пагражала служба ў  беларускай арміі.  Таму прыход у Гродна звярнуўся ў Евангеліцка-Аўгсбургскую царкву ў Польшчы з просьбай дазволіць яму вучыцца. Міхаіл  пачаў сваё багаслоўскае навучанне ў  Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве.

Даведаўшыся аб нападзенні Расіі на Украіну, Міхаіл перапыніў вучобу і вырашыў адправіцца на вайну, каб падтрымаць украінскіх воінаў.

Comments are closed.