Loading

Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі дзейнічае ў Беларусі, узброеныя сілы і спецслужбы краіны «гатовы даць адпор на правакацыі з боку сумежных дзяржаў», заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у інтэрв’ю  газеце «Известия» . Афіцыйна пра гэта раней не паведамлялася.   

Па словах Макея, была інфармацыя,  што з боку асобных сумежных дзяржаў плануюцца правакацыі, звязаныя ледзь не з захопам асобных участкаў тэрыторыі Беларусі.  Таму Беларусь павінна клапаціцца аб сваёй уласнай бяспецы,  абараніць сваіх людзей і зрабіць так, каб «ні на адзін метр нашай зямлі не ступіла нага акупанта».

«І ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, і праваахоўныя структуры, і спецслужбы гатовы даць адпор на любыя правакацыі, якія могуць узнікнуць з боку сумежных дзяржаў», — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі і дадаў, што  Лукашэнка « правеў шэраг нарад з сілавымі структурамі, уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі». 

Па ацэнцы Макея сёння Беларусі трэба баяцца пагроз практычна з усіх накірункаў, за выключэннем усходняга.

 

Comments are closed.