Ваеннаслужачыя Расійскай Федэрацыі «літаральна ў бліжэйшыя дні» прыбудуць у Беларусь у рамках стварэння сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар.
З імі будуць праводзіцца планавыя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню выканання задач па абароне Саюзнай дзяржавы.
Па словах Тумара, рашэнне аб стварэнні Рэгіянальнай групоўкі войскаў рэалізуецца ў інтарэсах узмацнення аховы і абароны дзяржаўнай мяжы Беларусі для зніжэння ваеннай актыўнасці ў памежных раёнах. Аснову групоўкі будуць складаць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь па штаце мірнага часу, а таксама асобныя воінскія фарміраванні Расійскай Федэрацыі. Намеснік начальніка Генштаба паведаміў, што рэгіянальная групоўка войскаў Саюзнай дзяржавы з’яўляецца выключна абарончым праектам.
Comments are closed.