Loading

Святлана Ціханоўская ў сваім Twitter  падтрымала журналістак TUT.by Вольгу Лойка і Алену Талкачову, уключаных у „тэрарыстычны” спіс. 

«Паглядзіце на твары нашых смелых беларусак! Для нас Алена Талкачова і Вольга Лойка — героі, сумленныя журналісткі, якія змагаюцца за праўду. Для рэжыму яны „тэрарысткі”. Падтрымайце, калі ласка, усіх беларускіх журналістаў, якія рызыкуюць сваёй свабодай, каб супрацьстаяць дыктатуры», — напісала палітык.

Журналісткі абвінавачваюцца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці), 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Да ўключэння ў «спіс тэрарыстаў» быў вядомы толькі адзін артыкул КК, па якім абвінавачвалі Лойку і Талкачову – 243-ці (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Comments are closed.