129 total views
У Беларусь прыбудуць каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў у рамках разгортвання сумеснай групоўкі войскаў, паведаміў у Twitter начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Валерый Равенка.
« Першыя эшалоны з расійскімі вайскоўцамі, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў, пачалі прыбываць у Беларусь. Перадыслакацыя зойме некалькі дзён. Агульная колькасць складзе крыху менш за 9 тысяч чалавек», – напісаў Равенка. Па яго словах, падрабязная інфармацыя будзе агучана на брыфінгу для ваенных аташэ 17 кастрычніка.
Акрамя таго, у Міністэрстве абароны паведамілі, што ў Беларусь з Расіі пачаў прыбываць авіяцыйны складнік рэгіянальнай групоўкі войскаў.
Comments are closed.