Loading

У 2023 годзе Еўрапейскія гульні пройдуць без беларускіх і расійскіх спартоўцаў. Пра гэта выданню Dziennik Polski заявіў прэзідэнт аб’яднання Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Спірас Капралас падчас візіту ў Кракаў. 

«У цяперашніх  умовах удзел спартсменаў з Расіі і Беларусі ў спаборніцтвах у наступным годзе немагчымы» , —цытуе словы  Капраласа выданне.

Еўрапейскія гульні  пройдуць у Кракаве і Малапольскім ваяводстве з 21 чэрвеня па 2 ліпеня 2023 года. Другія па ліку Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе праходзілі ў Мінску.

Comments are closed.