Loading

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па абароне і нацбяспецы ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Васілю Галаванаву пракаментаваў словы  старшыні камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Аляксандра Мярэжкі, што Украіна не прызнае Кабінет і Святлану Ціханоўскую. 

«Я думаю, гэта сітуацыя будзе выпраўленая. У любым выпадку, нашы народы павінны быць разам. Ва ўкраінскага народа няма ніякіх падстаў казаць, што беларускі народ з’яўляецца здраднікам, нанёс удар у спіну і гэтак далей, –адзначыў Сахашчык і дадаў, — шматлікія ўкраінскія палітыкі выказваюць мудрыя думкі пра тое, што трэба раздзяляць рэжым, які правіць у Беларусі, і беларускі народ. Гэта сапраўды так. І мне здаецца, што дзеянні, якія вядуць да расколу паміж народамі, — гэта дэструктыўныя дзеянні».

Таксама ён дадаў, што ад кааліцыі дэмакратычнай Беларусі і Украіны выйграюць усе бакі.

Comments are closed.