Loading

Каардынацыйную Раду плануюць рэарганізаваць. Склад арганізацыі будзе пашырацца, у яе ўвойдуць прадстаўнікі шырокага кола дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі, паведамляецца на сайце КР.

Пасля рэарганізацыі ў складзе Каардынацыйнай Рады будзе 115 чалавек. З іх — 25 цяперашніх чальцоў,  75 чалавек, дэлегаваных ад дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, і яшчэ 15 выдатных дзеячаў, якія прайшлі працэдуру для свабодна вылучаных кандыдатаў.

Асноўная задача Рады пасля рэструктурызацыі – распрацоўка праграмных і стратэгічных дакументаў, арганізацыя абмеркавання грамадска значных пытанняў, міжнароднае супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўка і абмеркаванне канцэпцый развіцця Беларусі.

Кандыдатамі ў абноўлены КС сваіх прадстаўнікоў змогуць вылучаць беларускія палітычныя сілы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і нефармальныя ініцыятывы.

Comments are closed.