Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію з магілёўскай турмы.
За кратамі Мацкевіч са жніўня 2021-га. 23 чэрвеня 2020 года яму прысудзілі 5 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Уладзімір Мацкевіч абвінавачваўся па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх); ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраванне экстрэмісцкім фарміраваннем або ўдзел у ім), ч. 1 арт. 368 (абраза на адрас кіраўніка дзяржавы).
Новы адрас для лістоў і тэлеграм: 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8, ПУ ПК № 17, Мацкевічу Уладзіміру Уладзіміравічу
Comments are closed.