На вайсковым палігоне ў Белгарадскай вобласці 15 кастрычніка адбылося масавае забойства. Мінабароны РФ сцвярджае, што загінулі 15 чалавек і 11 атрымалі раненні.
Па інфармацыі Мінабароны Расіі, у суботу падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы з удзелам добраахвотнікаў двое грамадзян „адной з краін СНД” адкрылі агонь па асабовым складзе. Страляючыя, паводле версіі Мінабароны, былі забітыя. У абаронным ведамстве Расіі здарэнне назвалі «тэрактам».
Губернатар Бранскай вобласці Вячаслаў Гладкоў назваў тое, што здарылася «страшнай падзеяй» і сказаў, што «загінулі і параненыя многія вайскоўцы». Ён падкрэсліў, што жыхароў Белгарадскай вобласці сярод ахвяр няма.
Comments are closed.