Loading

Беларускі Беластока 15 кастрычніка зладзілі акцыю памяці па загінулым ва Украіне беларускім байцы Міхаілу Шавельскім, піша выданне MOST .

Жанчыны (у асноўным з Гродна) выйшлі ў цэнтр Беластока, каб нагадаць пра беларускага дабраахвотніка Міхаіла Шавельскага, які загінуў ва Украіне. Хлопцу быў 21 год, ён з Гродна і з’ехаў з Беларусі ў 2020 годзе.

«Заўсёды будзем памятаць аб нашых героях, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля набліжэння нашай агульнай перамогі над пуцінска-лукашэнкаўскай цемрай. Героям слава», – адзначылі  ўдзельніцы акцыі.

Comments are closed.