Правы чалавека

Правы чалавека

ААН прызнала, што беларускія ўлады парушаюць правы журналістаў. У Камітэт па правах чалавека звярнуліся чатыры беларускія журналісты – Таццяна Смоткіна, Зміцер Лупач, Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова. Усе яны ў Беларусі былі прыцягнуты да адказнасці і аштрафаваны «за распаўсюджванне прадукцыі СМІ без адпаведнай акрэдытацыі». Камітэт ААН пацвердзіў, што Беларусь парушае іх права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, а таксама права свабодна выказваць думкі. Камітэт пастанавіў кампенсаваць журналістам штрафы, якія яны атрымалі за працу без акрэдытацыі. Таксама Камітэт ААН заклікаў беларускія ўлады перагледзець законы і прадухіліць пераслед журналістаў у будучыні.

«Пакуль усе не будуць вольныя». Кампанію пад такой назвай днямі запусцілі праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby» і фонд «Краіна для жыцця».

Напярэдадні абвяшчэння прысуду праваабаронцам «Вясны» 21 праваабарончая арганізацыя з розных краінаў свету прынялі сумесную заяву. У заяве падкрэсліваецца, што…

У Гродзенскім абласным судзе напярэдадні быў абвешчаны прысуд журналісту і аднаму з актывістаў Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту. «Суддзя»…