Loading

Салідарнасць працягвае заставацца асноўнай зброяй супраць парушэння рэжымам у Беларусі правоў чалавека. І найперш, у цяперашніх умовах, салідарнасці патрабуюць людзі, якія за свае палітычныя погляды зняволеныя за краты. Праваабаронца ПЦ «Вясна» Яна распавядае пра яшчэ адзін спосаб падтрымкі зняволеных – пасылкі. Іх можна даслаць тым, хто ўтрымліваецца ў следчых ізалятарах Беларусі, нават з-за мяжы. Слухайце поўны выпуск падкаста, каб даведацца як можна дапамагчы.

Тыднёвая хроніка палітычна матываванага пераследу ў Беларусі паводле маніторынга Праваабарончага цэнтра «Вясна»:

  • За рэалізацыю права на ўдзел у мірным сходзе ў 2020 годзе суддзя Таццяна Фядчук абвінаваціла жыхара Фаніпаля Ігара Пастухова ў здзяйсненні злачынства – удзеле ў групавых дзеяннях, якія група парушаюць грамадскі парадак – нібыта, ідучы падчас мірнага сходу ў калоне па адной з вуліц, ён перакраваў рух транспарту. Насамрэч, паводле міжнароднага права аб правах чалавека, пры правядзенні мірных прастэстных акцыяў улады абавязаныя ўжыць захады для перанакіравання транспартных плыняў такім чынам, каб забяспечыць выкананне права грамадзян на мірны сход, прадугледжаных Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але Фядчук пастанавіла зняволіць яго на год у калонію агульнага рэжыму.
  • Суддзя Юлія Вяршыніна загадала зняволіць на 15 содняў жыхарку Воршы, зоаабаронцу Алену Мірашнічэнка за тое, што яна ў вайбер-суполцы «Хвосцікі», створанай для дапамогі валацужным жывёлам, «пакінула заклік узяць удзел у святкаванні адкрыцця хаткі для котак з сумесным чаяваннем».У сваёй пастанове Вяршыніна заявіла, што пры вызначэнні віду спагнання, яна ўлічвала «характар і ступень грамадскай шкоднасці здзейсненага адміністрацыйнага правапарушэння, якое адносіцца ў адпаведнасці з КаАП да катэгорыі грубых, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве і дзяржаве».
  • На тыдні праваабарончая супольнасць Беларусі вымушаная была прызнаць палітычнымі зняволенымі яшчэ 22 чалавекі. Гэта Віктар Савашэвіч, Аляксандр Сазонаў, Яўген Васілеўскі, Мікіта Карпенка, Максім Ярашэнка, Канстанцін Ханін, Андрэй Быкаў, Святлана Бычкоўская, Андрэй Рускіх, Дзмітрый Лагуценка, Васіль Ермакоў, Паўвел Ракоца, Андрэй Шкляр, Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач, Андрэй Ярэмчык, Уладзімір Буцькавец, Аляксандр Сумар, Дзмітрый Сцяпанаў, Юрый Самсонаў, Яўген Глушкоў, Уладзіслаў Яцэнка. Такім чынам, санам на 27 лютага ў Беларусі за кратамі ўлады ўтрымліваюць 1452 чалавекі, прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.
Крыніца: t.me/viasna96

Comments are closed.