Loading

У цяперашніх умовах, салідарнасці патрабуюць людзі, якія за свае палітычныя погляды і барацьбу за іх адстоўванне, зняволеныя за краты.

Праваабаронца ПЦ «Вясна» Яна яшчэ раз нагадвае пра адзін з найбольш рэыльных цяпер спосабаў падтрымкі зняволеных. Гэта – пасылкі. Іх можна даслаць тым, хто ўтрымліваецца ў следчых ізалятарах Беларусі, нават з-за мяжы. Паслухайце, што пры гэтым варта ведаць.

Таксама ў падкасце:

  • На тыдні працягваліся масавыя затрыманні беларусаў у шэрагу раённых цэнтраў і больш дробных населеных пунктах. Паведамленні пра аблавы прыходзілі з Круглага, Полацка, Дзяржынска.
  • У Беларусі затрымалі Арцёма Лябедзьку – сына дарадцы офіса Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоля Лябедзькі. Прычыны затрымання невядомыя. Сам Анатоль Лябедзька адрэагаваў на гэта допісам, у якім кажа, што Лукашэнка ўзяў ягонага сына ў закладнікі. Пазней Анатоль Лябедзька паведаміў, што сыну прызначылі 15 содняў арышту нібыта за тое, што ён стаяў каля будынка міліцыі і нецэнзурна лаяўся.
  • Праваабаронца стала вядома, што ў лукашэнкаўскай калоніі ў Навасадах Барысаўскага раёну з вакна выкінуўся асуджаны паводле палітычнага матыву Уладзімір Іпатаў. Паводле крыніцы праваабаронцаў, мужчына застаўся жывы, але атрымаў праблемы з хрыбетнікам і зараз знаходзіцца ў шпіталі ў Барысаве.
  • У гэтай жа калоніі ў Навасадах палітзняволены Міхаіл Зубкоў абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту супраць неабгрунтаванага змяшчэння яго ў штрафны ізалятар. Міхаіла Зубкова затрымалі ў Расіі і выдалі карнай сістэме Беларусі. На радзіме яму прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі.
  • Пракурор Аляксандр Кароль падаў апеляцыйны пратэст на прысуд лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцу і пісьменніку Алесю Бяляцкаму, а таксама ягонаму намесніку Валянціну Стэфановічу і супрацоўнкам «Вясны» Уладзю Лабковічу і Змітру Салаўёву. Каролю падаліся занадта малымі тэрміны зняволення, якія праваабаронцам прысудзіла суддзя Марына Запаснік. Яна пастанавіла зняволіць Алеся Бяляцкага на 10 гадоў, іншых на 7 і 8 гадоў.
  • На беларускім пункце пропуску на польска-беларускай мяжы затрымалі дваіх кіроўцаў аўтобусу польскай кампаніі PKS Gdańsk, які выконваў рэйс маршрутам Гданьск – Познань – Мінск. Абодва затрыманыя кіроўцы – беларусы. Пасля іх затрымання пасажыры некалькі гадзін чакалі, пакуль за імі прыедзе іншы аўтобус.
  • Таццяне Курылінай, якая вярнулася ў краіну з эвакуацыі праз так званую праграму «Дарога дамоў», прысудзілі 4,5 года зняволення ў калоніі нібыта за заклікі да гвалтоўных дзеянняў да сілавікоў і збор інфармацыі пра асабістае жыццё карнікаў. ByPol лічыць тое, што Курыліна вярнулася ў Беларусі – спецаперацыяй КГБ.
  • Праваабарончая супольнасць Беларусі на тыдні вымушаная была прызнаць палітзняволенымі яшчэ 10 чалавек. Гэта Арцём Бабкоў, Аляксандра Каско, Валерый Цімашэнка, Яраслаў Казакевіч, Дзмітрый Качаноўскі, Ксенія Алькенава, Юрый Адамаў, Мікалай Васілевіч, Дзмітрый Слук, Віктар Залатарэўскі. Такім чынам, станам на 3 красавіка ў Беларусі за кратамі ў палітычных матываў улады ўтрымліваюць 1473 чалавекі са статусам палітычных зняволеных.

Comments are closed.