Loading

«Пакуль усе не будуць вольныя». Кампанію пад такой назвай днямі запусцілі праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby» і фонд «Краіна для жыцця».

Ідэя кампаніі ў тым, каб вядомыя беларусы і беларускі падтрымалі палітычных зняволеных. Прычым не толькі інфармацыйна, але і напрамую.

Хто і якім чынам можа далучыцца да кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя» ў эфіры радыё Ўнэт распавяла прадстаўніца правабарончай ініцыятывы «Dissidentby» Марына Касінерава.

Сцісла ў размове:

  • У пэўнай ступені мы арыентаваліся на досвед ініцыятывы Libereco, калі еўрадэпутаты бралі пад апеку беларускіх палітвязняў і распавядалі пра іх у сваіх краінах. Мы задаліся пытаннем: чаму б беларускім селебрыці не далучыцца да падобнай кампаніі, каб распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных сярод сваіх прыхільнікаў.
  • Да кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя» ўжо далучыліся прадстаўнікі Аб’яднананага пераходнага кабінету Аліна Коўшык і Вольга Гарбунова, блогер Валер Руселік, грамадская актывістка, феміністка Наста Базар, былы палітвязень Зміцер Фурманаў.
  • У першую чаргу мы прапануем селебрыці ўзяць пад апеку палітзняволеных, якія не маюць шырокай вядомасці. Але, безумоўна, кожны сам можа выбраць кім апекавацца. 
  • Плануецца, што, сярод іншага, інфлюенсеры будуць пісаць лісты палітзняволеным і такім чынам паказваць сваёй аўдыторыі прыклад. Хто бы што ні казаў, але лісты маюць вялікае значэнне для палітычных вязняў ды і адміністрацыі калоній бачаць, што пра чалавека не забываюць і яго лёсам цікавяцца.

Поўную размову з Марынай Касінеравай слухайце ў плэеры ніжэй.

 

Comments are closed.