Культура

Культура

Сёняшнія ўлады Беларусі ўпарта змагаюцца з усім беларускім унутры краіны.  Таму вельмі важна захоўваць сваю беларускую нацыянальную ідэнтычнасць тым, хто праз рэпрэсіі мусіў пакінуць Беларусь і зараз жыве ў вольных краінах. Гэта трэба і для таго, каб даносіць беларушчыну ў саму Беларусь. 2023 год Аб’яднаным пераходным кабінетам быў абвешчаны годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння. Мы спыталі, што з задуманага на гэты год атрымалася ажыццявіць і якія планы надалей у прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета ў пытаннях нацыянальнага адраджэння Аліны Коўшык.