Сёлета літаратурны свет адзначае 225-годдзе з Дня нараджэння Адама Міцкевіча. Творчасць гэтага генія трох народаў – з’ява шмaтгpaннaя, глыбiнная і нeвычapпaльнaя. Свае паэтычныя шэдэўры Міцкевіч пісаў выключна па-польску, аднак заўсёды натхняўся ўспамінамі свайго наваградскага дзяцінства і ўвогуле зрабіў на беларускую літаратуру неверагодны ўплыў. Вельмі цяжка сабе ўявіць, якім было б наша прыгожае пісьменства без Адама Міцкевіча.
У нашым топ-5 згадваем сёння творы генія літаратурнага рамантызму.
1. «Пан Тадэвуш»
Найбольш знакаміты рамантычны твор Адама Міцкевіча. Легендарныя радкі «Litwo, Ojczyzno moja!» – адтуль. Паэт напісаў у сваёй паэме пра каханне, рыцарскую годнасць і штодзённасць старога шляхецкага побыту. Даследчыкі адзначаюць, што твор багата насычаны беларускай лексікай, да таго ж і сінтаксіс «Пана Тадэвуша» носіць выразна збеларушчаны характар.
Напісаны ў парыжскай эміграцыі, гэты твор поўніцца настальгіяй пра час і мясціны роднага краю, што спазнаў лёс легендарнай Атлантыды. Атрымалася паэма-развітанне і сумны плач па гістарычнай Літве, да якой паэт звяртаецца ў першых радках.
Беларускія тэатралы, дарэчы, добра памятаюць пастаноўку Мікалая Пінігіна ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Прэм’ера «Пана Тадэвуша» адбылася ў 2014 годзе. Спектакль ішоў з вялікім поспехам і на працягу многіх гадоў збіраў поўныя залі і захопленыя водгукі гледачоў.
2. «Дзяды»
Гэтую паэму, названую паводле беларускага абраду памінання продкаў, Адам Міцкевіч пісаў амаль усё жыццё. Надзвычай аб’ёмная – больш за 300 старонак, – яна створаная на аснове сялянскіх песень і формулы народных заклінанняў, пра што казаў сам Міцкевіч. Аднак «Дзяды» – гэта не толькі містычна-філасофскае, а і жыццёва-драматычнае палатно. У адной з частак паэт апісвае зняволенне філаматаў і філарэтаў у царскай турме.
У звязку са славутым творам згадваецца, безумоўна, леташняя пастаноўка «Дзядоў» ад незалежных Купалаўцаў. Містычную частку паэмы ў спектаклі спалучылі з эпізодамі ў турме, і ўжо падчас рэпетыцый стала зразумела: накладанне класічнага тэксту на актуальную беларускую сітуацыю, падзеі ў свеце і досвед пастановачнай каманды робіць спектакль максімальна сугучным рэальнасці. Лёс зняволенага ў святаянскіх мурах Густава прарастае ў новай рэчаіснасці, а боль новых вязняў прамаўляе ягонымі словамі.
3. «Гражына»
Штораз цямней, праймае золкі вецер,
Туман ля споду, а ўгары высока
Між чорных хмараў у сівым прасвеце
Няпоўны месяц сонна жмурыў вока.
Сваю знакамітую паэму Адам Міцкевіч напісаў у Вільні ў 1823 годзе. У «Гражыне» ажывае гісторыя Беларусі і Літвы, а сам твор мае падзагаловак «Літоўская аповесць».
У acнoвy cюжэтy пaклaдзeны aдзiн з эпiзoдaў бapaцьбы лiтoўcкaгa нapoдa з нямeцкiмi кpыжaкaмi. У цэнтpы пaэмы – вoбpaз Гpaжыны, учынкaмi якой кipye любоў дa Рaдзiмы, а дoўг пepaд Айчынaй янa cтaвiць вышэй зa cвaё acaбicтae шчacцe і cвaё кaxaннe.
Лірызм і патрыятызм увасоблены ў прывабным вобразе наваградскай княгіні Гражыны, якая, ператварыўшыся ў воіна, не ведае літасці, калі яе зямлі пагражае небяспека.
4. Балада «Свіцязь»
Ва ўсіх творах Адама Міцкевіча нязменна паўстае вобраз Вялікага Княства Літоўскага. Не будзем забываць, што паэт нарадзіўся і выхоўваўся ў момант найбольшага гістарычнага напружання на яго радзіме – ад апошняга падзелу Рэчы Паспалітай мінула вельмі мала часу, таму памяць пра ВКЛ была такой жывой і яскравай. Для паэта гэта быў цалкам рэальны свет, аднаўленне якога ён спадзяваўся наблізіць сваёй творчасцю.
Даследчыкі заўважаюць, што Адам Міцкевіч у сваіх творах наўмысна блытае розныя эпохі і часта не падае дакладных гістарычных звестак. Вось і вядомая балада «Свіцязь» становіцца толькі алегорыяй на найноўшую гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, хоць паэт у ёй апісвае падзеі, якія быццам бы адбываліся яшчэ пры Міндоўгу:
Kaлi ты ў Haвaгpaдaк тpaпiш, бывae,
Cкipyй – нe зaбyдзь – нa Плyжыны.
У пyшчы, дзe cцeжкa гyшчap pacxiнae,
Tы кoнeй cпынi ля aльшыны.
5. «Конрад Валенрод»
Гэта твор Міцкевіча ўяўляе сабой узор гістарычнай рамантычнай паэмы, сюжэт якой літаральна просіцца на вялікія кінаэкраны. Вось як яго апісваў Пятро Глебка: «Ідэя паэмы выклікала гарачыя спрэчкі. У чым жа сутнасць і ідэя паэмы? Конрад Валенрод, галоўны герой, быў калісьці літвінам. У маленстве, у час нападу крыжакоў на Літву, ён быў узяты ў палон. Там яго ахрысцілі і далі імя Вальтэр Альфа. У замку, у якім ён выхоўваўся, знаходзіўся стары літоўскі вайдэлот (народны песняр). Ён абудзіў у Вальтэра пачуццё любасці да прыгнечанай Літвы, і Альфа ў час бойкі паміж крыжакамі і літоўцамі пераходзіць да літоўцаў. Ён пасяляецца ў літоўскага князя Кейстута і жэніцца з яго дачкой Альдонай. Тым часам напады крыжакоў на Літву не спыняюцца. Страціўшы ўсякую надзею адстаяць Літву сілаю зброі, Вальтэр Альфа пад імем Конрада Валенрода ўступае ў ордэн крыжакоў, дабіваецца там пасады магістра і сваёю здрадаю прыводзіць ордэн да пагібелі, а сам канчае жыццё самагубствам».
Comments are closed.