225-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча будзе адзначацца ў бліжэйшую нядзелю. Да таго ж 205 гадоў таму быў апублікаваны першы верша паэта – «Zima miejska», які толькі на першы погляд апісвае надыход зімы ў Вільні, але, насамрэч, хавае ў сабе столькі метафар эпохі, што без спецыяльнага тлумачэння яго і не зразумееш – кажа навуковая рэдактарка перакладу на беларускую мову паэмы «Дзяды» і крымскіх санетаў Міцкевіча Інэса Кур’ян. Ва ўніверсітэце ў Лодзі, дзе беларуская даследчыца зараз працуе, ствараюць слоўнік «Unia literacka», дзе будзе адлюстравана ў тым ліку і эпоха, у якую жыў і ствараў Адам Міцкевіч.
Інэса Кур’ян была госцей нашай праграмы «Studio Białoruskie». Мы пагаварылі пра месца «малой радзімы» Міцкевіча ў яго творчасці, пра тое, чаму цяжка перакладаць творы паэта і што яшчэ можна вывучаць у Міцкевіча, які, здаецца даследаваны ўжо ад першага да апошняга радка.
Размову (на польскай мове) слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.