Tag

Неверагодныя-падкаст

Browsing

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі разам са сваімі ўкраінскімі і расійскімі калегамі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта ён даведаўся за кратамі, так што на ўрачыстасцях у Осла 10 снежня будзе яго жонка Наталля Пінчук. У эфіры радыё Ўнэт яна распавяла пра сустрэчу з Алесем Бяляцкім, перажыты 2020 год і расказала, ці атрымалася ў праваабаронцы перадаць словы для выступу на цырымоніі ўзнагароджання.

У падкасце «Неверагодныя» мы паразмаўлялі з псіхолагам – псіхатэрапеўтам Зміцерам Кухціным, які зараз жыве ў Варшаве, канчае трэцюю вышэйшую адукацыю па псіхатэрапіі. Займаецца ўласнай практыкай, але паспеў папрацаваць некалькі месяцаў у варшаўскай таксоўцы.

Грамадзянін Ізраіля Аляксандр Фруман выпадкова стаў удзельнікам і сведкам катаванняў беларусаў з боку сілавікоў у жніўні 2020. Пасля гэтага прыцягненне да адказнасці злачынцаў стала яго асабістай місіяй. У падкасце «Неверагодныя» Аляксандр распавёў гісторыю свайго расследавання, вынікам якога стала з’яўленне праекта «Спіс Фрумана».

Андрэй Ткачоў — стваральнік Фонда медыцынскай салідарнасці Беларусі. Грамадзянскі актывізм Андрэя пачаўся з яго ўдзела ў Плошчы-2010. а ў 2020 годзе ён быў сузаснавальнікам ініцыятывы BYCOVID-19, якая дапамагала беларускім медыкам у першую хвалю пандэміі.

Руслан Касцевіч займаецца прадпрымальніцтвам з 14 гадоў. У войска ён не збіраўся, бо меў дыягназ, з якім туды не бралі. Але з пачаткам нападу Расіі на Украіну Руслана раптоўна прызвалі і накіравалі акурат на ўкраінскую  мяжу. Аб тым, як разбураліся яго рамантычныя ўяўленні аб войску, негатоўнасці беларускіх вайскоўцаў да баявых дзеянняў і сваіх уцёках з войску і з краіны Руслан Касцевіч распавёў у нашым эфіры.

Ва ўкраінскай Бучы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ваяроў, якія прымалі ўдзел у абароне гораду на пачатку расійскага ўварвання ў лютым гэтага года. Сярод ўзнагароджаных — і беларусы з палка імя Каліноўскага.