Руслан Касцевіч займаецца прадпрымальніцтвам з 14 гадоў. У войска ён не збіраўся, бо меў дыягназ, з якім туды не бралі. Але з пачаткам нападу Расіі на Украіну Руслана раптоўна прызвалі і накіравалі акурат на ўкраінскую мяжу. Аб тым, як разбураліся яго рамантычныя ўяўленні аб войску, негатоўнасці беларускіх вайскоўцаў да баявых дзеянняў і сваіх уцёках з войску і з краіны Руслан Касцевіч распавёў у нашым эфіры.
«Нас прызначалі на вайсковыя пасады выпадковым чынам. Напрыклад, людзі з праблемамі са зрокамі траплялі ў снайперы. Мяне накіравалі ва ўзвод сувязі, і першае знаёмства з маім падраздзяленнем прайшло ў такой форме — камандзір пастроіў нас у калідоры і кажа: „Ёсць такая папраўчая ўстанова для ваенных, гаўптвахта. Ад нашай брыгады ёсць норма людзей, якую штотыдня адпраўляюць на гаўптвахту, і зараз не хапае трох чалавек. Таму трэба, каб хтосьці з вас паехаў туды, бо гэта норма і будзе няправільна, калі мы нікога не адправім“.»
Слухайце поўную размову з Русланам Касцевічам у падкасце «Неверагодныя»:
Comments are closed.