Loading

У чэрвені Міжнародная арганізацыя працы на сваёй чарговай канферэнцыі разглядала сітуацыю з правамі працоўных у Беларусі. Асноўная ўвага была нададзена магчымасці рэалізацыі права на свабоду аб’яднання ў прафесійныя саюзы. У выніку ўдзельнікі канферэнцыі прыйшлі да высновы, што гэтае права фактычнымі ўладамі Беларусі сістэмна парушаецца. Зараз у зняволенні знаходзяцца лідары асноўных незалежных ад улады прафсаюзаў. У тым ліку старшыня Беларускага кангрэс незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Вынікам разгляду Міжнаронай арганізаацыяй працы беларускай сітуацыі стала рэзалюцыя, у якой датычна Беларусі ўжыты артыкул 33 Статуту міжнароднай арганізацыі працы. Гэта адбылося другі раз за гісторыю МАП. Першы гэты артыкул ужываўся да ваеннай хунты ў М’янме.

Днямі ініцыятыва Рабочы рух абвясціла пра збор звестак аб сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі для падрыхтоўкі новай справаздачы для Міжнароднай арганізацыі працы. Прадстаўнік рабочага руху Юры Рававы ў падкасце «Працэс» распавёў, што выклікала неабходнасць падрыхтоўкі гэтай справаздачы і якія звесткі цікавяць прадстаўнікоў працоўных.

Comments are closed.