Грамадства

Грамадства

Каля трыццаці чалавек выйшла 4 лістапада да Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, каб выказаць салідарнасць з палітзняволенымі музыкамі гурта Tor Band, якія нядаўна былі асуджаны да працяглых тэрмінаў зняволення. У акцыі прыняў удзел таксама былы палітвязень, вядомы беларускі праваабаронца Леанід Судаленка, на якога ў Беларусі ўзбуджана чарговая палітычная крімінальная справа.  

Узгадваючы лёсавызначальныя для беларускага народа падзеі 2020 года, нельга абмінуць тое музычнае суправаджэнне, якое натхняла і вяло людзей. Песні гурта Tor Band мелі выразную грамадскую накіраванасць і канкрэтны змест, зразумелы не толькі розуму, але і сэрцу тых, хто прагнуў скінуць з краіны ярмо лукашызму. 

З разгулам рэакцыі і дзяржаўнага тэрору, якія запанавалі ў Беларусі пасля паразы рэвалюцыі, пасля з’яўлення тысяч палітзняволеных і соцень тысяч выгнаннікаў, палітычныя рэпрэсіі не маглі не закрануць тых, чые словы і музыка ўзрушалі беларусаў, дазвалялі адчуць сябе свабодным народам. Вынік — дзевяць гадоў зняволення аўтару песень і вакалісту Зміцеру Галавачу, восем гадоў – барабаншчыку Яўгену Бурло, які мае вялікія праблемы са спінай, і сем з паловай гадоў бас-гітарысту Андрэю Ярэмчыку.

акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.

За песні свабоды хлопцы атрымалі разам 24 з паловай гады, адзначыў, распачынаючы акцыю, прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока Ян Абадоўскі.

“Асуджаныя толькі за тое, што спявалі свае песні свабоды, за тое, што любяць сваю Радзіму, за тое, што былі побач з народам у 2020 годзе, за тое, што не баяліся і былі адважныя, і засталіся ў цяжкія часы ў Беларусі. Я хачу таксама, каб мы звярнулі ўвагу грамадскасці польскай, а таксама міжнароднай на тое, што адбываецца ў Беларусі. У Беларусі тысячы людзей сядзяць у турмах. Беларусы не могуць выйсці спакойна на вуліцы Мінску, каб выказаць сваю нязгоду з пануючым рэжымам. Менавіта мы з’яўляемся сёння іх голасам. Голас дыяспары для тых мільёнаў беларусаў, якія, нажаль, не могуць выйсці на вуліцы нашых гарадоў, таму што будуць адразу арыштаваны, будуць катаваныя. Людзям даюць вялікія тэрміны толькі за тое, што яны думаюць інакш”.

Пра што сведчыць вырак, які вынес лукашэнкаўскі суд музыкантам. З гэтым пытаннем радыё Ўнэт звярнулася да некаторых удзельнікаў пікету.

акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band

“Гэты прысуд музыкантам Tor Band сведчыць, што ўлады Беларусі дайшлі да таго што вядуць барацьбу з песнямі, з вершамі, што яны не прымаюць зусім іншую думку, што людзі могуць быць супраць, што могуць крытыкаваць уладу, што людзі хочуць жыць у краіне, дзе літара закона на першым месцы, а не чыйсці загад зверху”.

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.

“Рэжым далей закручвае шрубы, яны не спыняцца ніколі. Мы бачым не толькі жорсткі прысуд Tor Band, мы бачым жорсткія затрыманні, якія шакіруюць. Людзі прымалі удзел у пратэстах у 2020 годзе, жывуць нармальна, нічога не робяць за гэтыя тры гады, а іх жорстка затрымоўваюць, валяць на зямлю. Гэта сведчыць, што рэжым не спынецца. Яны хочуць пакараць кожнага, хто меў адвагу сказаць штосьці супраць іх. І гэта будзе адбывацца далей, пакуль мы не пераможам. Нельга да гэтага прызвычаіцца – да такіх выракаў. Гэта не месціцца ў галаве, але ж так ёсць”.

акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band

“Улада баіцца нават музыкаў, паэтаў, якія выказваюць свае думкі вольныя праз сваю творчасць. Гэта ўжо нейкі “1984”. Гэта выказвае страшэнны страх, які валодае той крымінальнай сістэмай, якая захапіла ўладу ўжо чвэрць стагоддзя таму альбо больш у Беларусі. Што нават самая маленькая вольная думка пераследуецца і будзе пераследавацца і жорстка карацца. Спадзяюся, што гэтай уладзе ўжо находзіць час сысці, ці, хутчэй за ўсё, мы яе зрынем так ці інакш, таму што свет жыве ў ХХІ стагоддзі, а наша так званая ўлада – у ХІХ стагоддзі”.  

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.

акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band

На акцыі выступіў таксама праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка, які ў той дзень знаходзіўся ў Беластоку. Нагадаю, што ў ліпені ён вызваліўся пасля поўнага адбыцця пакарання ў выглядзе трох гадоў зняволення па справе аб нібыта арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Некалькі дзён таму на яго ў Беларусі была ўбуджана новая крымінальная справа аб так званым “іншым садзейнічанні экстэмісцкай дзейнасці”.

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.

Мне вельмі важна сказаць словы падтрымкі ў бок не толькі тых музыкаў, якіх суддзя ў выніку несправядлівага суда пазбавіў волі, а ў бок усіх палітычных вязняў, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ў турмах, дзе яны губляюць не толькі здароўе, а нават жыццё. Я вызваліўся сто дзён таму і супраць мяне 1 лістапада распачата новая крымінальная справа. Гэтым разам па 361 артукуле “іншае садзейнічанне экстэмісцкай дзейнасці”. Калі я выйшаў з турмы, то для сябе я вырашыў не маўчаць, расказваць пра тое, што адбываецца з палітычнымі па той бок калючага дроту. За гэта я і атрымаў новы крымінальны артыкул, паводле якога мне можа пагражаць да шасці гадоў зноў жа пазбаўлення волі.

Сімвалічна, што гэты прысуд музыкам, у падтрымку якіх праходзіць гэты пікет, вынес той жа суддзя, які і мне выносіў прысуд. Гэта суддзя Цэнтральнага раёна горада Гомеля Сяргей Салоўскі. Ён зараз ужо працуе ў абласным судзе.

Давайце праяўляць салідарнасць, давайце падтрымліваць, давайце помніць аб кожным палітычным зняволеным у Беларусі. Гэта вельмі важна, падтрымка там вельмі патрэбна, таму што ўлада робіць усё дзеля таго, каб палітычныя адчувалі нікчэмнасць, што яны забытыя, што яны нікому непатрэбныя. Толькі наша салідарнасць дапамагае выжываць у тых умовах.

Падрабязней слухайце аўдыё: