Loading

Новы суб’ект грамадзянскай супольнасці з’явіўся ў Беларусі. І створаны ён з прыцэлам на будучыню. Пра заснаванне Альянсу «Зялёная Беларусь» у Вільні абвясціла супольнасць беларускіх экалагічных экспертаў. 

Альянс «Зялёная Беларусь» створаны па ініцыятыве актывістаў і актывістак экалагічнай грамадзянскай супольнасці і каманды экспертаў еўрапейскага ўзроўню, якія маюць досвед працы над стратэгічнымі дакументамі і добра знаёмыя з агульнасусветнымі трэндамі.

Пра тое, чаму новая Беларусь мусіць стаць зялёнай і якія шляхі да такога статусу бачаць эксперты распавяла экаактывістка, старшыня Беларускай партыі зялёных у 2015-2020 гадах і прадстаўніца «Зялёнай Беларусі» Ася Дарафеева

«Гарады, камфортныя для усіх, адаптаваныя да змены клімату, гарады, у якіх хочацца жыць, зялёныя гарады. Чыстая вада, чыстае паветра, дасяжны і зручны экалагічны транспарт, чыстая і танная энэргія, якую можна атрымліваць заўжды, без залежнасці ні ад каго, сельская гаспадарка, якая дае здаровае харчаванне ад мясовых вытворцаў, жыццё ў згодзе з прыродай, развіццё мясцовых супольнасцей. Гучыць як мара, праўда?  Гэта сапраўды мара».

Наколькі рэальна дасягнуць тых зялёных мараў, пра якія кажуць стваральнікі альянсу «Зялёная Беларусь»? Адмыслоўцы-эксперты сцвярджаюць, што цалкам рэальна. Прычым не проста сцвярджаюць, а ўжо зараз пралічваюць навукова абгрунтаваныя шляхі дасягнення гэтых мэт. 

Адным з самых цяжкіх і прапаганда дзейнага ў Беларусі рэжыма і расійскія рэсурсы  падаюць шлях пераходу на зялёныя рэйкі энергетычнай сферы. Маўляў, без расійскай нафтагазавай дозы Беларусь адразу загіне ад энергетычнай ломкі. Але эксперты пралічваюць варыянты пазбаўлення ад энергетычнай залежнасці ад Расіі. І зарукай такога пазбаўлення ёсць менавіта пераход на зялёную эканоміку. Менавіта на прыкладзе энергетыкі можна ўявіць сур’ёзнасць намераў ініцыятараў стварэння альянсу «Зялёная Беларусь». Пра тое, як будзе выглядаць «Зялёная Беларусь» у сферы энергетыкі, патлумачыў эксперт у галіне энергетычнай бяспекі Яўген Макарчук

«Мы лічым, што для пабудовы такой энергетычнай сістэмы будучага ўжо сёння неабходна распрацаваць доўгатэрміновыя стратэгіі развіцця. Для рэалізацыі такіх стратэгій трэба сфармаваць надзейную базу, на якой будзе працаваць энергетыка. Найбольшай пагрозай для энергетыкі сёння з’яўляецца спыненне паставак нафты і газу з боку Расіі. І на гэты выпадак ужо прапрацаваныя першыя крокі. Газ можа пастаўляцца праз Літву – Беларусь можа набываць звадкаваны прыродны газ, пастаўляць яго праз тэрмінал у Клайпедзе і далей па газатранспартнай сетцы ў Беларусь. Другім варыянтам можа стаць набыццё звадкаванага газу і пастаўка яго ў тэрмнал Свінаўсце (Польшча) і далей па газатранспартнай сістэме Польшчы праз газаправод Ямал-Еўропа ў Беларусь у рэверсным рэжыме. Пры спыненні забеспячэння нафтай яе можна пастаўляць праз тэрмінал у Гданьску і далей па паўночнай галіне нафтаправода “Дружба”, або праз тэрміналы ў Літве і Латвіі з далейшым транспартам чыгункай. Але для рэалізацыі гэтага плану трэба яшчэ шмат працаваць і пралічыць шмат тэхнічных і эканамічных момантаў». 

Больш падрабязна пра мэты стварэння альянсу «Зялёная Беларусь» слухайце ў плэеры ніжэй:

Comments are closed.