У аўторак на базе Беларускага моладзевага хабу прайшоў першы тур чэмпіянату Варшавы па «Што?Дзе?Калі?». У ім паўдзельнічалі 15 каманд і гэта рэкорд. Большасць удзельнікаў турніру – эмігранты з Беларусі, Украіны і Расіі.
Пра інтэлектуальны рух у выгнанні, паразмаўлялі з арганізатарамі турніраў па «ШДК» у Польшчы Аляксандрам Лапко і Паўлам Забаўскім.
Сцісла ў размове:
– Да 2020 года ў варшаўскіх турнірах па «ШДК» удзельнічала максімум 10 каманд. Пасля жнівеньскіх падзеяў у Беларусі гэтая лічба стала расці. У Польшчу пачалі з’язджаць цэлыя каманды. З аднаго боку гэта прыкра, з іншага – добра, што людзі гуртуюцца і не губляюць свае кантакты.
– Касцяк варшаўскага клуба ствараўся шмат гадоў. Першую гульню мы правялі ў 2016. Цягам 7 гадоў захавалася прыкладна палова з тых каманд, якія пачыналі развіваць рух «Што?Дзе?Калі?» у польскай сталіцы (пачаткова ў клубе было 14 каманд).
– У чэмпіянаце Варшавы ўдзельнічаюць вядомыя гульцы. Напрыклад, уладальнік «Хрустальнай савы» украінскай тэлеверсіі «ШДК» Павел Свярдлоў, а таксама былы гулец маскоўскага тэлеклуба, беларус Антон Іокаў.
– Больш за 80% гульцоў сышлі з беларускай тэлеверсіі «Што?Дзе?Калі?» пасля выбараў 2020 года. Таксама як і абсалютная большасць беларусаў пакінула маскоўскі клуб. Але яны засталіся ў інтэлектуальным руху і гэта паказвае іх грамадзянскую пазіцыю.
Падрабязней слухайце тут:
Comments are closed.