Loading

Беларус, жанаты, гараджанін з прафесійна-тэхнічнай ці вышэйшай адукацыяй, працуе ў будаўнічай ці транспартнай сферы і выхоўвае адно дзіця. Так, паводле Белстату, выглядае сярэднестатыстычны тата ў Беларусі.

Пра тое, якую ролю адыгрываюць таты ў выхаванні дзяцей, чаму большасць мужчын хочуць сына, але абагаўляюць сваіх дачок і ці сапраўды сумесныя роды яшчэ больш аб’ядноўваюць пары, паразмаўлялі з псіхолагам Андрэем Сасавым.

Сцісла ў размове:

  • Для дзяўчынкі найбольш траўматычныя ўзаемаадносіны – гэта ўзаемаадносіны з яе татам, а для хлопчыка – з маці. Роля бацькі ў жыцці дачкі адыгрывае фундаментальную ролю. Будучыя праблемы з мужчынамі, недавер, адчуванне небяспекі, няўпэўненасць у сабе – гэта, як правіла, уплыў бацькі.
  • Сумесныя роды вельмі аб’ядноўваюць пары. Галоўнае, каб гэтае рашэнне было добраахвотным. У мужчыны няма бацькоўскага інстынкту. Але калі ён бачыць працэс нараджэння, узровень павагі да жанчыны ў яго ўздымаецца на нерэальны ўзровень. Тое самае і з дзіцёнкам. Мужчына пачынае адчуваць да яго такія эмоцыі, якія раней яму падаваліся немагчымымі.
  • Хлопчыка трэба выхоўваць і хваліць праз дасягненне вынікаў. Зрабіў нешта – маладзец. Сын павінен ведаць, што пахвала не прыходзіць проста так. У хлопчыках неабходна развіваць адказнасць. Дзяўчынак жа трэба безумоўна любіць. Любіць за тое, што яны ёсць.

Comments are closed.