Падтрымай Беларусь

Падтрымай Беларусь

Беларускі дабраахвотнік Аляксей Назараў з пазыўным «Псіхолаг», які з 2015 года ў складзе палка «Азоў» удзельнічаў у абароне Украіны ад расійскіх захопнікаў, у першыя дні паўнамаштабнага ўварвання расійцаў ва Украіну ў лютым 2022 года, у баі за абарону горада Бучы пад Кіевам, атрымаў цяжкое раненне і страціў значную частку нагі. Тым не менш, пасля перыяду рэабілітацыі Аляксей зноў вярнуўся ў шэрагі ўжо беларускага падраздзялення – палка імя Кастуся Каліноўскага, дзе служыць і дагэтуль. Але… Ён марыць палепшыць свае ваярскія здольнасці, часткова абмежаваныя пасля ранення. Аляксей патрабуе сучаснага пратэза, збор сродкаў на які арганізаваў беларускі журналіст Сяргей Пеляса.

Аляксандра Герасіменя – двухразовая срэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 у Лондане, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіёнка свету і Еўропы і…