Добраахвотнік загінуў у кастрычніку 2022 года падчас кантактнага бою ў Херсонскай вобласці. «Юнгер» выконваў абавязкі стралка-медыка ў выведвальна-штурмавой групе батальёна «Тэрор», якая дзейнічала сумесна з 35-ай БМП УСУ. Пад агнём праціўніка Міхась спрабаваў дабрацца да параненага ўкраінскага марскога пехацінца. Жыццё маладога чалавека абарваў аскепак танкавага снарада. Ваяр загінуў на месцы. Беларускаму герою быў 21 год.
Пабрацімы здолелі вынеслі цела Міхася з поля бою. Яго пахавалі ва ўкраінскай Вінніцы, на Алеі Славы Сабароўскіх могілак. У гэтым горадзе Міхася чакала з вайны нарачоная.
Кожны, хто пажадае далучыцца да ўсталявання помніка «Юнгеру», можа зрабіць свой унёсак.
Приватбанк: 4149439022977759 – Хусанова Валерія
ЕкоБанк: 5355086025740670 – Хусанова Валерія
Банк польскі PKO: 19 1020 4128 0000 1102 0172 7361 – Alona Khusanova
PayPal: [email protected]
Падрабязней у плэеры ніжэй.
Comments are closed.