67 total views
Беларуская Рада культуры абвясціла збор сродкаў на дапамогу сям’і тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава, які памёр 17 снежня ва ўзросце 39 гадоў. Сродкі неабходныя для арганізацыі пахавання і дапамогі блізкім. У Аляксея засталіся жонка і маленькі сын.
Паўдзельнічаць у зборы сродкаў можна па спасылцы.
Аляксей нарадзіўся ў Навасібірску, але ўсё свядомае жыццё пражыў у Беларусі.
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і магістратуру Акадэміі мастацтваў, атрымаў ступень кандыдата мастацтвазнаўства. Супрацоўнічаў з беларускімі тэатральнымі і культурніцкімі інстытуцыямі. Працаваў у Акадэміі мастацтваў, адкуль пасля пратэстаў 2020 года быў звольнены «за прагул».
Апошнім часам, нават ва ўмовах татальнага ціску на культуру, як рэжысёр і менеджар ставіў монаспекталі, ладзіў закрытыя паказы ў Мінску.
Comments are closed.