Loading

Аляксандра Герасіменя – двухразовая срэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 у Лондане, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіёнка свету і Еўропы і экс-старшыня BSSF.

«Вайна ва Украіне – мой асабісты боль. Кіеў стаў маім першым сховішчам пасля вымушаных уцёкаў з Беларусі. Сёння я жыву ў Варшаве, але вельмі хачу дапамагчы людзям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі».

Праект Аляксандры разлічаны на паўгода: навучанне дзяцей трох узроставых груп, адзін раз на тыдзень. У кошт праекта ўключана арэнда дарожак, аплата працы трэнера і закуп інвентара для трэніровак.

Падтрымаць ініцыятыву Аляксандры можна па спасылцы.

Comments are closed.