Loading

Украіна ў супрацьстаянні з Расіяй моцна залежыць ад еўрапейскай і амерыканскай дапамогі, але яе відавочна не хапае. Наколькі гэтая дапамога вялікая і колькі насамрэч патрэбна Украіне, каб перамагчы агрэсара, разбіраемся з гісторыкам і апазіцыйным палітыкам Алесем Стральцовым.

На гэты час Украіна страціла на вайну прыблізна 50 млрд даляраў — каля 30 сваіх, 10 млрд дапамогі ад Еўрасаюза і 10 млрд — ад ЗША. За гэты час знішчана каля 50 тысяч расійскіх жаўнераў. Такім чынам, знішчыць адну ўмоўную БТГ, гэта каля 1000 чалавек, каштуе 1 млрд даляраў. То бок, каб пераадолець першую хвалю абвешчанай Пуціным мабілізацыі, патрэбныя 300 млрд. На 1 кастрычніка Амерыка здолела перадаць зброі на суму каля 8,7 млрд. Еўропа пры тым, у адрозненні ад ЗША, амаль вычарпала свой рэсурс дапамогі.

Апошнія 20-30 гадоў краіны Еўропы трацілі на абарону не больш за 1% свайго бюджэта. Усе еўрапейскія краіны маюць замалую колькасць зброі. Напрыклад, Францыя аддала Украіне 40 САУ CAESAR — гэта траціна іх агульнай колькасці. Эстонія ў першы тыдзень аддала ўсе свае рэсурсы, якія магла аддаць. Зараз магчыма і варта разлічваць на дапамогу ЗША, бо толькі ў іх ёсць дастатковая колькасць зброі, каб усталяваць парытэт. Падрабязней пра колькасць узбраення, якое было ў Расіі і Украіны на пачатак вайны, а таксама статыстыку перадачы зброі Украіне краінамі Захада, можна даведацца на сайце protectukrainenow.org

Comments are closed.