Loading

На мінулым тыдні стала вядома пра затрыманне Дар’і Лосік, вялікія турэмныя тэрміны па справе Аўтуховіча і пачатак спецыяльнай судовай вытворчасці супраць Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Марыі Мароз. Гэтыя падзеі і сталі асноўнай тэмай акцыі.

Беларусы Варшавы выказалі падтрымку палітвязням і заклікалі сканцэнтравацца на дапамозе самім сабе, беларусам, у выгнанні, бо як кажуць арганізатары акцыі, калі мы самі пра сябе не паклапоцімся, то ніхто пра нас не паклапоціцца. Мы паразмаўлялі з удзельнікамі акцыі і даведаліся ў іх, што яны думаюць пра апошнія навіны з Беларусі.

«Цяпер рэпрэсіі яшчэ больш узмацняюцца і тэрміны вынесеныя па справе Аўтуховіча таму сведчанне. Гэта агонія. Гэта не паказчык моцы».

Падтрымаць палітвязняў можна, напісаўшы ім ліст. З гэтым у Варшаве дапамагаюць Беларускі моладзевы Хаб, Музей свабоднай Беларусі ды іншыя арганізацыі.

Фота: радыё Ўнэт.

Comments are closed.