Tag

беларусы Варшавы

Browsing

Да 2020 года Ганна Канеўская жыла ў Варшаве сваё звычайнае дарослае жыццё вучылася, працавала, падарожнічала. Але потым здарыўся жнівень: з бяссонымі начамі, эсэмэскамі родным і блізкім, першымі ўцекачамі і стварэннем Беларускага моладзевага хабу. Сотні беларусаў, якія прыязджалі ў Польшчу пасля 2020-га, ведаюць Аню. Ім яна дапамагала з паступленнем на праграму Каліноўскага. «У 2020 годзе стыпендыю атрымалі 102 асобы, а звярталіся да мяне сотні людзей», кажа нашая гераіня, якая за гэты час  стала для многіх беларусаў сапраўды «сваім чалавекам».  

160 год таму, 22 студзеня 1863 года пачалося студзеньскае паўстанне. Хутка яно пашырылася і на тэрыторыю Беларусі, дзе яго ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Гэтыя падзеі сталі падмуркам для беларускага нацыянальнага адраджэння.

Юлія Сліўко, былая кіраўніца страйкаму «ГроднаПрамБуд» праз пагрозы вырашыла спыніць актыўную грамадскую дзейнасць. Ці азначае гэта, што ў польскай сталіцы больш не будзе традыцыйных нядзельных акцый салідарнасці, спыталі ў актывісткі.

102 гады таму, 27 лістапада 1920 года, пачалася спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка. Мясцовыя паўстанцы больш за месяц паспяхова супрацьстаялі бясконцым хвалям чырвонай арміі. Гэты дзень стаў Днём Памяці і Гонару беларускага народа. І беларусы па ўсім свеце ўспамінаюць пра подзвіг продкаў.

12 лістапада. Гэты дзень ужо ўвайшоў у найноўшую гісторыю Беларусі як дзень жалобы і смутку. У гэты дзень два гады таму ў двары па адрасе вуліца Чарвякова 25, карнікамі рэжыму Лукашэнкі быў забіты актывіст, патрыёт і проста беларус, які хацеў жыць у свабоднай краіне, Раман Бандарэнка. Гэтая падзея стала яшчэ адным доказам таго, што як бы ні хацеў гэтага рэжым, але ніякую старонку перавярнуць ужо не атрымаецца. Гэта адлюстравана і ў вельмі сімвалічнай назве, пад якой у Беларусі і за яе межамі стаў вядомы гэты ціхі двор – «Плошча Перамен». Перамен, якія ўжо не спыніць.

11 лістапада Польшча адзначала Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1918 годзе было падпісана Камп’енскае перамірʼе, якое паклала  канец Першай сусветнай вайны, канец існавання старых імперый у кантынентальнай Еўропе і, як следства, узнікненне шэрагу новых дзяржаў. 104 гады таму быў створаны першы польскі дэмакратычны ўрад. Яго ўзначаліў маршал Юзаф Пілсудскі.

Акцыю зладзіў беларускі бар «Карма» у Варшаве. Бар прайшоў доўгі шлях. Спачатку, пасля рэпрэсій у Беларусі, ён з’ехаў у Кіеў, а цяпер у Варшаву. Як кажа сузаснавальнік бара Глеб Кавалёў, у Варшаве бар стаў не толькі беларускім, а проста мігранцкім. Ён аб’ядноўвае пад адным дахам людзей з розных краін.

На Дзяды беларусы пройдуць шэсцем па Варшаве. Акцыя пачынаецца 1 лістапада а 14 гадзіне на плошчы Пілсудскага, удзельнікі шэсця накіруюцца да Замкавай плошчы, дзе адбудуцца выступленні палітыкаў і канцэрт. Сёлетнія Дзяды прымеркаваны адразу да некалькіх гістарычных дат, расказаў радыё Ўнэт старшыня Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. У тым ліку спаўняецца 35 гадоў з моманту правядзення першых публічных Дзядоў у Беларусі.

На мінулым тыдні стала вядома пра затрыманне Дар’і Лосік, вялікія турэмныя тэрміны па справе Аўтуховіча і пачатак спецыяльнай судовай вытворчасці супраць Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Марыі Мароз. Гэтыя падзеі і сталі асноўнай тэмай акцыі.