Tag

Дзяды

Browsing

2 лістапада беларусы ва ўсім свеце традыцыйна адзначылі Дзяды. У гэты дзень прынята ўшаноўваць памерлых продкаў, наведваць іх магілы і збірацца за сямейным сталом.

36 гадоў таму на Дзяды моладзевыя згуртаванні «Тутэйшыя» і «Талака» зладзілі ў сталічным парку Янкі Купалы першую акцыю ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

А 30 кастрычніка 1988 году ў Мінску каля Усходніх могілак і Курапатаў адбылося шматтысячнае шэсце і мітынг у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У адказ камуністычныя ўлады сілай разагналі людзей. Аднак менавіта з таго часу ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада беларусы ладзяць шэсце ў Курапаты.

Пра тое, як падзеі 35-гадовай даўніны змянілі сучасную гісторыю Беларусі і чаму рэжым так баіцца даты 2 лістапада, паразмаўлялі з лідарам Руху салідарнасці «Разам» і непасрэдным удзельнікам шэсця 1988 году Вячаславам Сіўчыкам.

«Дзяды-88 прымусілі беларусаў быць беларусамі»
Вячаслаў Сіўчык, лідар Руху салідарнасці «Разам»
2 лістапада беларусы ва ўсім свеце традыцыйна адзначылі Дзяды. У гэты дзень прынята ўшаноўваць памерлых продкаў, наведваць іх магілы і збірацца за сямейным сталом.
36 гадоў таму на Дзяды моладзевыя згуртаванні «Тутэйшыя» і «Талака» зладзілі ў сталічным парку Янкі Купалы першую акцыю ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
А 30 кастрычніка 1988 году ў Мінску каля Усходніх могілак і Курапатаў адбылося шматтысячнае шэсце і мітынг у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У адказ камуністычныя ўлады сілай разагналі людзей. Аднак менавіта з таго часу ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада беларусы ладзяць шэсце ў Курапаты.
Пра тое, як падзеі 35-гадовай даўніны змянілі сучасную гісторыю Беларусі і чаму рэжым так баіцца даты 2 лістапада, паразмаўлялі з лідарам Руху салідарнасці «Разам» і непасрэдным удзельнікам шэсця 1988 году Вячаславам Сіўчыкам.
Сцісла ў размове:
- Дзяды ў 1988 годзе шмат каго з беларусаў прымусілі быць беларусамі. Яны расплюшчылі вочы людзям на тое, што адбываецца ў краіне, што трэба змагацца за свабоду. Дзяды выклікалі бурную рэакцыю ў беларускім грамадстве, якая рэхам разышлася па ўсім Савецкім Саюзе.
- У той час савецкі рэжым паступова слабеў і гэта адчувалася. Натуральна, грамадства было пад кантролем, але тая ж моладзь масава была антыкамуністычнай, амаль ніхто не верыў у байкі пра камунізм.
- Праўда пра камуністычныя злачынствы і пра Чарнобыль дазволіла беларусам пабачыць тую жахлівую рэчаіснасць, якую прынеслі маскоўскія камуністы. А Дзяды былі пэўным адлюстраваннем настрояў, якія сталі панаваць у беларускім грамадстве.
- У 1988 была ўжо зусім іншая міліцыя. Так, яна выконвала незаконныя загады, але нават там было неўспрыняццё гэтай камуністычнай улады. Былі і затрыманні, і збіццё ўдзельнікаў шэсця. Але гэта нават і блізка нельга параўноўваць з тым дзікунствам, якое цяпер чыніць рэжым Лукашэнкі.

Сцісла ў размове:

– Дзяды ў 1988 годзе шмат каго з беларусаў прымусілі быць беларусамі. Яны расплюшчылі вочы людзям на тое, што адбываецца ў краіне, што трэба змагацца за свабоду. Дзяды выклікалі бурную рэакцыю ў беларускім грамадстве, якая рэхам разышлася па ўсім Савецкім Саюзе.

– У той час савецкі рэжым паступова слабеў і гэта адчувалася. Натуральна, грамадства было пад кантролем, але тая ж моладзь масава была антыкамуністычнай, амаль ніхто не верыў у байкі пра камунізм.

– Праўда пра камуністычныя злачынствы і пра Чарнобыль дазволіла беларусам пабачыць тую жахлівую рэчаіснасць, якую прынеслі маскоўскія камуністы. А Дзяды былі пэўным адлюстраваннем настрояў, якія сталі панаваць у беларускім грамадстве.

– У 1988 была ўжо зусім іншая міліцыя. Так, яна выконвала незаконныя загады, але нават там было неўспрыняццё гэтай камуністычнай улады. Былі і затрыманні, і збіццё ўдзельнікаў шэсця. Але гэта нават і блізка нельга параўноўваць з тым дзікунствам, якое цяпер чыніць рэжым Лукашэнкі.

Падрабязней:

У Варшаве 1 лістапада прайшоў марш беларусаў з нагоды дня ўшанавання памяці продкаў. Мерапрыемства сабрало каля 200 чалавек. Праходзіў марш у гістарычным цэнтры: ад плошчы Пілсудскага праз помнік Адаму Міцкевічу і да Замкавай плошчы. Дзяды былі прысвечаны памяці ахвяр рэжыму Лукашэнкі, палітвязням і добраахвотнікам, якія загінулі ў змаганні за вольную і дэмакратычную Беларусь. Падчас марша гучалі беларускія воклічы, традыцыйная беларуская музыка, а ў сярэдзіне калоны быў расцягнуты шматметровы бел-чырвона-белы сцяг. Шэсце прыцягвала увагу людзей вакол, асабліва замежнікаў. Яны рабілі фотаздымкі калоны, здымалі яе на відэа, а таксама цікавіліся, што адбываецца. Гэта, дарэчы, і было адной з мэт арганізатараў, якія спрабавалі такім чынам данесці да людзей з розных куткоў свету інфармацыю пра сітуацыю з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

У маршы прынялі ўдзел прадстаўнікі Саюза палякаў Беларусі, які сёння знаходзіцца пад рэпрэсіямі з боку рэжыма Лукашэнкі. Напрыканцы маршу прадстаўніца АПК па пытаннях культурнага адраджэння Аліна Коўшык пакінула сімвалічную лампадку каля мемарыялу расстраляным у Катыні польскім афіцэрам.

«Гэта была спантанная ідэя пакінуць лампадку, з якой я сёння прастаяла падчас нашай акцыі, акурат у гэтым месцы, бо гэта месца памяці. Месца памяці замардаваных у Катыні польскіх афіцэраў. Але для мяне гэта проста сімвал жудасных рэпрэсій савецкага часу. І я бы хацела паставіць сёння гэтую лампадку ў Курапатах, альбо ў Гародні, альбо ў Чавусах, у тых месцах, дзе мардавалі беларусаў, забівалі безвінных беларусаў савецкія ўлады. Я думаю, што на дадзены момант не так важна, у якой частцы свету мы гэта зробім. Важна што мы гэта зробім і ўзгадаем пра ўсіх тых людзей. Але не проста ўзгадаем, а будзем сапраўды рабіць працу дзеля таго, каб аднавіць гэтыя імёны і гэтую памяць. І я вельмі рада, што гэтая праца ўжо ідзе»

Беларусы Варшавы зладзілі марш на Дзяды

Падрабязней слухайце аўдыё:

Сацыял-дэмакратычная партыя “Народная Грамада” прынята ў склад Партыі Еўрапейскіх сацыялістаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў выконваючы абавязкі старшыні партыі Яўген Вільскі. Пакуль партыя прынятая ў якасці назіральніка, але ў будучым плануюць уплываць на парадак дня дэбатаў у Еўрапарламенце, расказаў радыё Ўнэт прадстаўнік партыі Алег Паўлаў.


«Калі зараз партыя “Народная Грамада” будзе ў якасці назіральніка, то ў нас, я ўпэўнены, з цягам часу з’явіцца магчымасць не толькі назіраць, але, я думаю, будзе магчымасць і неяк уплываць. Інтарэс у Еўропы да Беларусі ёсць. Але яго трэба падаграваць. Мы плануем ажывіць беларускую павестку ў палітычных дэбатах у Еўрапарламенце: гэта палітвязні, гэта узмацненне санкцый і гэта рэгіянальная бяспека».

 

 

Праца па вяртанні тэмы палітвязняў у міжнародны парадак дня ўжо вядзецца. Раней “Народная Грамада” і БХД  пачалі кампанію па распаўсюду інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку сярод еўрапейскіх палітыкаў. У асноўным праз пікеты, але цяпер удзельнікі кампаніі пераходзяць да больш практычных захадаў. Як распавёў спадар Алег, ужо 8 лістапада пры падтрымцы беларускай дыяспары Брусэля ў сталіцы Бельгіі адбудзецца акцыя каля будынку Еўрапарламента. Падчас яе плануецца арганізаваць збор подпісаў за поўнае спыненне гандлю праз мяжу з Беларуссю.

Бліжэйшым мерапрыемствам, на якім таксама будзе ўзгадвацца тэма Беларусі ў цэлым і палітвязняў у прыватнасці, будзе марш на Дзяды ў Варшаве, які пройдзе 1 лістапада. Марш пачнецца а 14 гадзіне на плошчы Пілсудскага і пройдзе да Замкавай плошчы. Арганізатарамі выступаюць прадстаўнікі палітычных і грамадскіх аб’яднанняў, сярод якіх партыі “Народная Грамада” і БХД, суполка “Беларусы Варшавы” і музычны рух.   

дзяды варшаваПадрабязней слухайце тут:

30 кастрычніка 1988 года ў Мінску адбыліся першыя агульнанацыянальныя Дзяды. Да іх доўга рыхтаваліся. Ініцыятарам правядзення ў Мінску Дзядоў выступіла таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», якое існавала пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Заяўкі ў органы ўлады падалі ад імя кіраўніка «Тутэйшых», тады маладога пісьменніка і навукоўца-літаратуразнаўцы, а цяпер яшчэ і вядомага праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і паэта Анатоля Сыса. Натуральна, што ўлады тады яшчэ БССР не дазволілі правядзенне Дзядоў ні на адной з прапанаваных ініцыятарамі пляцовак. Тым не менш, тыя Дзяды, якія вырашана было ладзіць каля Усходніх могілак, адбыліся і сталі насамрэч гістарычнымі. Пра тое, як праходзіла адзначэнне Дзядоў у Мінску ў 1988-м годзе і ў чым іх гістарычная значнасць гаворым з непасрэдным актыўным удзельнікам тых Дзядоў, пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў. Адпаведны відэазварот апублікаваў Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

На Дзяды беларусы пройдуць шэсцем па Варшаве. Акцыя пачынаецца 1 лістапада а 14 гадзіне на плошчы Пілсудскага, удзельнікі шэсця накіруюцца да Замкавай плошчы, дзе адбудуцца выступленні палітыкаў і канцэрт. Сёлетнія Дзяды прымеркаваны адразу да некалькіх гістарычных дат, расказаў радыё Ўнэт старшыня Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. У тым ліку спаўняецца 35 гадоў з моманту правядзення першых публічных Дзядоў у Беларусі.