Loading

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў. Адпаведны відэазварот апублікаваў Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

«Геніі нашага народа далучаюцца да нас у цяжкія моманты і нагадваюць, што яны трывалі не менш за нас. Яны з’яўляюцца зноў у нашых размовах, у песнях, кнігах, на ўроках гісторыі, на прынтах світшотаў і ў стыкерпаках».

Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце наведаць 1 лістапада магілы знакамітых суайчыннікаў.

Comments are closed.