Працэс двойчы пераносілі: спачатку суд быў прызначаны на 28 лістапада, потым на 9 студзеня. Прычыны, па якіх беларускія ўлады адкладвалі пачатак суда, невядомыя.

Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ўжо амаль два гады, з 25 сакавіка 2021 года.
Журналісту прад’яўлены абвінавачанні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса – заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі
- арт.130 Крымінальнага кодэкса – распальванне варожасці.
4 кастрычніка 2022 г. КДБ унёс журналіста ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

За гадзіну да пачатку суда жонка Анджэя Аксана напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
«Анджэя я бачыла 20 месяцаў таму, як яго павялі з нашай кватэры і пасадзілі ў машыну. Тады я яшчэ не ведала, якое доўгае «падарожжа яго чакае». За 20 месяцаў пройдзены ўсе стадыі ад адмаўлення, чакання цуду і прыняцця сітуацыі, што цуду не адбылося, дапамогі чакаць няма адкуль, мы ў палоне і жыццё мужа яму не належыць.
Усе гэтыя 20 месяцаў я проста жыла, спрабуючы палепшыць яго жыццё даступнымі мне спосабамі – лістамі і перадачамі.
У апошнім лісце Анджэй перадае яшчэ раз вялікі дзякуй людзям, якія перажываюць за яго да гэтага часу. Так і піша: «…столькі часу прайшло, а яны памятаюць)».
Comments are closed.