Tag

Анджэй Пачобут

Browsing

Акцыя з нагоды другой гадавіны зняволення беларускага журналіста, актывіста польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута прайшла 27 сакавіка ў Беластоку каля помніка святару Ежы Папялушку. Прысутныя на ёй прадстаўнікі польскіх арганізацый, беларускай дыяспары выказалі сваю салідарнасць з Пачобутам, а таксама з усімі палітычнымі зняволеннымі рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

У Гродзенскім абласным судзе напярэдадні быў абвешчаны прысуд журналісту і аднаму з актывістаў Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту. «Суддзя» Дзмітрый Бубенчык прысудзіў Пачобуту 8 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Бубенчык зрабіў працэс закрытым, забараніўшы прадстаўнікам грамадскасці прысутнічаць падчас разгляду, а ўдзельнікам працэсу разгалошваць звесткі пра яго. Жорсткі прысуд журналісту пракаментаваў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Алег Агееў.

У Гродне пачаўся суд над журналістам і актыўным чальцом Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам. Суд першапачаткова павінен быў распачацца яшчэ ў канцы лістапада, але двойчы пераносіўся. Пачобута абвінавачваюць у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі, у прыватнасці ў закліках да санкцый, а таксама ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. За гэтыя артыкулы журналісту пагражае да 12 гадоў турмы.

Працэс двойчы пераносілі: спачатку суд быў прызначаны на 28 лістапада, потым на 9 студзеня. Прычыны, па якіх беларускія ўлады адкладвалі пачатак суда, невядомыя.

Суд над журналістам Анджэем Пачобутам перанесены. Новая дата пакуль невядома, раней планавалася, што працэс пачнецца 28 лістапада. Пачобута абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму» і «закліках да санкцый». Арыштаваны журналіст быў 25 сакавіка 2021 года.