Loading

Кім стаць, які кірунак абраць і куды паступіць? Гэтыя пытанні штогод задаюць сабе тысячы маладых людзей. Для тых, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай, у нас ёсць адказ.

У Варшаўскім універсітэце распачалася прыёмная кампанія. Падаць дакументы можна  і на кірунак «беларуская філалогія з вывучэннем англійскай мовы». Яго студэнты вывучаюць беларускую мову, гісторыю і літаратуру. Што важна – без цэнзуры і купюр. Аналізуюць мову палітыкі і СМІ, чытаюць літаратурныя творы забароненых у Беларусі пісьменнікаў, абмяркоўваюць сучасныя праблемы і выклікі.

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта – адзіная ў свеце, дзе можна атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «беларуская філалогія» па-за межамі Беларусі. Таму калі вы захопленыя беларушчынай, але не можаце вярнуцца дадому і знаходзіцеся ў Польшчы ці іншай замежнай краіне, то вам дакладна сюды. 

Як паступіць на кірунак і дзе знайсці патрэбную інфармацыю? На гэтыя пытанні ў нашым эфіры адказвае выкладчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта кандыдат філалагічных навук Вольга Трацяк.

 

Comments are closed.