Loading

Ігар Шугалееў, беларускі акцёр, танцор і перформер, з 2021 года знаходзіцца ў эміграцыі і цяпер жыве ў Варшаве, бо не мае магчымасці жыць і працаваць на радзіме, у Беларусі.

Яго працы былі прадстаўлены на найважнейшых еўрапейскіх фестывалях тэатра і сучаснага мастацтва – дзякуючы яго спектаклям свет даведваецца пра падзеі ў Беларусі. Напрыклад, праект «Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» быў запар прэзентаваны 38 разоў у 10 краінах Еўропы. Сродкі, сабраныя ад выступаў, былі накіраваныя на дапамогу пазбаўленым волі ў Беларусі. На гэты раз нашая дапамога патрэбная Ігару, каб вярнуцца на сцэну і працягнуць змаганне за свабоду і справядлівасць.

Дзякуючы падтрымцы Беларускага Свабоднага тэатра, Інстытута тэатра ў Варшаве і нашых надзейных сяброў, летам гэтага года была паспяхова праведзена першая аперацыя. Аднак у снежні 2023 года яго чакае яшчэ адна аперацыя, а затым доўгая рэабілітацыя, якая працягнецца да ліпеня 2024 года. У цяперашні час ён можа перасоўвацца на мыліцах і кожны дзень змагаецца, каб вярнуцца да нармальнага жыцця і прафесійнай дзейнасці.

Сябры перформера арганізавалі збор, дзе неабходна сабраць 38 тысяч злотых. Падтрымаць Ігара Шугалеева можна па спасылцы.

Comments are closed.