Loading

У Варшаве пад пагрозай знікнення апынуўся шэлтар, у якім знайшлі прытулак уцекачы з Беларусі і Украіны, галоўным чынам жанчыны з дзецьмі.

За час працы, паводле кіраўніцы шэлтара Ганны Федаронак, дом прыняў сотні чалавек. У стварэнні шэлтара дапамагалі фонд «Краіна для жыцця» і беларусы Італіі, якія знайшлі спонсараў. Але праз два гады паспяховай працы фінансаванне праекта вырашана прыпыніць. Цяпер кіраўніцтва актыўна просіць аб дапамозе, каб людзі не засталіся на вуліцы. Часу няшмат – толькі да канца месяца. Каб заплаціць толькі за адзін месяц арэнды трохпавярховага будынка, трэба сабраць прыкладна пяць тысяч даляраў.

«Будзем працягваць змагацца, – кажа Ганна Федаронак.– Нам хаця б сабраць на першы месяц і аплаціць. Я лічу, што ў нас гэта атрымаецца, таму што людзі нашыя неабыякавыя і ведаюць, каму дапамагаюць. Таму што дапамагаць мы будзем беларусам – палітвязням і рэпрэсаваным».

На заклікі аб дапамозе адгукнуўся фонд ByHelp, які прадаставіў шэлтару рахунак для сбора грашовых сродкаў. Дапамагчы праекту можа кожны. Дадзеныя для перавода ніжэй.

Linking Media

PL 67 1090 2851 0000 0001 3007 9300

na cele statutowe

Comments are closed.