Loading

«Паданні старога месца» – так называецца серыя аўдыёпаткастаў пра гістарычныя і культурныя асаблівасці Беларусі. Аўтары праекта,  журналісты Сяргей Беркутаў і Алена Вахрамеева кажуць, што іх мэта – захаванне і шанаванне беларускай культурнай спадчыны. У падкастах можна паслухаць беларускія легенды, створаныя і апрацаваныя айчыннымі пісьменнікамі. А агучваюць беларускія міфы – культурныя дзеячы, якія падтрымалі народныя пратэсты ў жніўні 2020 года.

Пра беларускую культуру, традыцыі, міфы і легенды паразмаўляем з гасцямі радыё «Ўнэт», заснавальнікамі праекту «Паданні старога месца» Сяргеем Беркутавым і Аленай Вахрамеевай.

Сцісла ў размове:

  • Не хапала нам паданняў пра Менск, не хапала міфалагічнага складніка горада. Прыйшлося папоўніць гэтую лакуну.
  • Аўдыторыя самая розная. У нас YouTube канал, ёсць мы ў Instagram. Нашы відэа створаны нейрасеткай. TikTok мы пакуль замарозілі, але вернем
  • Як да нас патрапіў Маляваныч? Ён у нас з самага пачатку праекта, праекта “Карані і вытокі”.  Да нас далучылася шмат асоб, зараз у нашых праектах задзейнічана каля 12 чалавек.
  • Нам трэба папулярызаваць гісторыю. У тым ліку і жанчын у гісторыі Беларусі.

Comments are closed.