Loading

Пра гэта паведаміў у Telegram галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны.

Паводле словаў Валерыя Залужнага, за некалькі гадзін раніцы 10 кастрычніка «краіна-тэрарыст Расійская Федэрацыя наносіць масаваныя ракетныя і авіяцыйныя ўдары па тэрыторыі Украіны, ужывае ударныя БПЛА. Раніцай агрэсарам выпушчана ўжо 75 ракет. 41 з іх абясшкоджана нашай СПА. Узброеныя сілы робяць усё, каб абараніць суграмадзян».

Сёння раніцай у цэнтры Кіева, на перакрыжаванні бульвара Тараса Шаўчэнкі з вуліцай Валадымірскай у раёне парка Шаўчэнкі, чырвонага корпуса Кіеўскага ўніверсітэту, філармоніі і некалькіх музеяў адбыўся выбух, у выніку якога загарэліся некалькі цывільных аўтамабіляў. Паводле апошняй інфанмацыі  загінулі сама мала 5 чалавек, усяго пацярпела не менш за 20. Пашкоджаныя будынкі філармоніі, музеяў Хатэнкаў і Шаўчэнкі. Пазней у Кіеве, а таксама ў цэлым шэрагу іншых гарадоў прагучала яшчэ серыя выбухаў. 

Comments are closed.